Мае пачуцці ў эміграцыі - апісанне, правілы і водгукі.

Падрабязнае апісанне групы, план і правілы правядзення сустрэчы.

Адна група доўжыцца 12 сустрэч (штотыдзень) працягласцю 60 хвілін, да 6 удзельнікаў + вядоўца.

Мэта группы - падтрымаць адзін аднаго пад час жыцця ў эміграцыі. Паменшыць боль і атрымаць паразуменне. 

ПЛАН:

  1. Вядучы агучвае план і правілы, паслядоўнасць у якой удзельнікі будуць выказвацца.
  2. Выказванні - па чарзе кожны з удзельнікаў прадстаўляецца і распавядае пра тое, што ён/яна адчувае знаходзячыся ў эміграцыі, што яго/яе сапраўды клапоціць. Можна прапусціць сваё слова. (3-5 хвілін на выказванне).
  3. Ідэнтыфікацыя - па чарзе кожны з удзельнікаў дзеліцца, што ў яго адгукнулася пры слуханне іншых, можа распавесці свае прыклады (1-2 не больш).  Звычайна пачынаецца са словаў: «Мне адгукнулася….»
  4. Дзякуем адзін аднаму і развітваемся.

Бяспечная атмасфера сустрэч дазволіць шчыра выказацца пра тое, што вам баліць. А таксама ўбачыць свет у канцы тунэля, праз досвед і перажыванні іншых людзей. Сустрэча мае непахісныя правілы, абавязковыя для выканання ўсімі ўдзельнікамі. Гэта дазволіць адчуваць бяспеку пры выказванні сваіх пачуццяў і думак.

ПРАВІЛЫ:

  1. “Я” выказванні. Мы кажам толькі ад свайго імя, не ўжываем “ты, мы, яны”. Кажам толькі пра сябе.
  2. Канфідэнцыяльнасць - уся асабістая інфармацыя не не распавядаецца вонкі сустрэчы.
  3. Мы дзелімся пачуццямі. Пачуцці не бываюць правільнымі ці няправільнымі.
  4. Не робім заўваг, не даем парад, не задаем паглыбляючых пытанняў, не пачынаем суцяшаць, не даём адзнак, не перапыняем, не выпраўляем, не дыскутуем, не крытыкуем.
  5. Калі адзін кажа, астатнія слухаюць з выключанымі мікрафонамі.
  6. Паважаем вызначаны таймінг, гэта дазволіць усім выказацца і скончыць сустрэчу ў час.
  7. Прымаем сябе і іншых такімі якімі мы ёсць. Імкнемся прымаць, нават тых, да каго ў нас вельмі негатыўныя эмоцыі.
  8. Катэгарычна непрымальны: прэссінг, абраза, крытыка, настаўленні.
  9. Адносімся з павагай да пачуццяў і досведу іншых людзей.

ВОДГУКІ:

У эміграцыі знаходжуся ўжо больш за 1,5 гады. І, канешне ж, пражываю розныя пачуцці, адаптацыю. Вельмі ўдзячна Косце за групу, дзе я магла дзяліцца сваімі працэсамі ў бяспечнай абстаноўцы. Удзячна за падтрымку, за такі добры праект. Вельмі ўразіла, што Косця змог сабраць шмат мужчын. Гэта мой першы досвед тэрапеўтычнай групы, дзе нейкі час я была адна дзяўчына. Я вырашыла пражываць пачуцці і ісці ў глыбіню. І знайшла месца, дзе мне было добра і цікава.

Аляксандра (Беларусь / Польшча) Instagram

Я по натуре трусливый человек и впадаю в ступор перед трудностями. Созвоны с группой помогли мне понять главное — я не один такой. Похожие проблемы и чувства в эмиграции есть и у других людей. С этим можно жить и постепенно справляться. До этого я видел в себе обычного слабака, которому не дано жить в другой стране. Оказалось, что все боятся, переживают, плачут и жалуются на жизнь. Даже если выглядят сильными.
Мне нравится, что в группе тебя никто не судит. Я могу спокойно рассказать о своих страхах. Даже жене не могу — боюсь, что затяну её тоже в этот омут страха и тревоги. А на группе говорю об этом легко.

Дмитрий (Беларусь / Италия) Facebook

Работа с группой дала мне даже несколько больше, чем ранее работа с психологом. Психолог всё же больше давала мне выговориться, что выражалось очень часто в поверхностной болтовне ни о чём. В рамках же группы ты ограничен временем, и должен говорить по делу, что помогает копать в глубину. Кроме этого, при работе с психологом мне сложно было искать в себе ответ на вопрос: "что я чувствую". Да, психолог тоже спрашивала меня периодически об этом. Но вопросы зачастую были адресованы к действиям, которым уже несколько часов или дней. В рамках же группы нужно было говорить о тех чувствах, которые возникают в моменте. Это оказалось гораздо проще, и помогло мне начать, наконец, замечать свои чувства.
Отдельным блоком стоит помощь с решением моих вопросов. Ведь когда ты слушаешь, что другие тоже сталкивались с такими проблемами, что они чувствовали при этом и как их решали, и у тебя рождается идея, как можно попробовать разобраться с этой проблемой. При работе с психологом индивидуально мне было гораздо сложнее нащупать пути выхода, да и это решение не держалось долго в голове.
Я благодарен Косте за возможность быть частью группы и получать от группы поддержку и принятие.

Вадим (Беларусь / Польша) Instagram

Я прыйшла на першую сустрэчу нічога асабліва не чакаючы. Маёй галоўнай мэтай тады было практыкаваць беларускую мову, а назва гутаркі “Мае пачуцці ў эміграцыі” падалася цікавай. Фармат вельмі спадабаўся, хаця было нязвыкла дзяліцца чымсьці досыць асабістым з незнаёмымі людзьмі, a тым больш не ўваходзячы ў непасрэдны дыялог. Канстанцін мякка, але настойліва накіроўваў членаў групы, калі яны парушалі правілы, і як мне падаецца, такім чынам дапамог нам раскрыцца нават тады на першай сустрэчы. Таму калі Канстанцін запрапанаваў працягваць такія спатканні рэгулярна праз наступныя тры месяцы, я не сумняваючыся згадзілася.
За гэты час мы, удзельнікі групы, паступова збліжаліся і змаглі закрануць шмат важных і асабістых тэм. Праз размовы аб эміграцыі мы прыйшлі да пытанняў адносін з сям'ёй (і не толькі), прыняцця сябе і выбару ў жыцці. Група для мяне стала нечаканай крыніцай падтрымкі і натхнення, за што я вельмі ўдзячная.

Наста (Беларусь / Польшча) Instagram

Мне было вельмі карысна паўдзельнічаць у групавой тэрапіі « Мае пачуцьці ў эміграцыі ».
Напачатку знаёмства з іншымі ўдзельнікамі і далейшае прагаворваньне сваіх перажываньняў, незадаволенасьцяў і страхаў дапамагло ў разуменьні таго, што адбываецца са мною.
У эміграцыі, вумашанай ці не, мы сутыкаемся з шматлікімі пытанньямі і ўнутранымі перажываньнямі. Падзяліцца імі з роднымі ці блізкімі сябрамі, без унутранай працы, часта ня вельмі дапамагае ў вырашэньні гэтых пытаньняў.
Бадай што ў групавой тэрапіі, у адрозненьні ад індывідуальнай, можна ня толькі выказацца, але і пачуць іншых людзей і сказаць тое, што адгукнулася для цябе і ахарактарызаваць свае пачуцьці. Нарэшце зразумець, што некаторыя праблемы ўніверсальныя і ўбачыць, як да іх падыходзяць іншыя асобы.
Георгій (Беларусь / Францыя) 

Эміграцыя можа стаць надзвычайным вопытам, напоўненым шырокім дыяпазонам як пазітыўных так і негатыўных эмоцый, і таксама шматлікімі складанасцямі і .  Я хацела бы падзяліцца сваім станоўчым вопытам удзелу ў групе "Мае пачуцці ў эміграцыі", онлайн сустрэчы з якой  праводзіў Канстанцін.
Ужо з першай сесіі Канстанцін стварыў даверлівае і бяспечнае асяроддзе, дзе ўдзельнікі маглі свабодна выказваць свае думкі і эмоцыі.  Вядучы групы ўмела вёў адкрытыя дыскусіі, заахвочваючы нас дзяліцца сваімі праблемамі, перамогамі і страхамі.  Агульны вопыт паміж членамі групы спрыяў адчуванню прыналежнасці, пацверджання і разумення, што адыграла вырашальную ролю ў паслабленні эмацыйнага цяжару эміграцыі.
Адным з самых лепшых момантаў гэтай тэрапеўтычнай групы была магчымасць слухаць і вучыцца на вопыце іншых. 
Веданне таго, што ёсць людзі-аднадумцы, гатовыя выслухаць і зразумець, дало мне пачуццё бяспекі і заспакаення падчас майго эміграцыйнага падарожжа.
Лічу, што такія сустрэчы з'яўляюцца добрым рэсурсам для тых, хто перажывае складаныя эмоцыі, звязаныя з эміграцыяй.

Вольга (Беларусь / ЗША) Instagram i Facebook